З 18 па 20 сакавіка ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пройдуць рэкалекцыі пад назвай "Устану і пайду да айца майго", у якіх могуць прыняць удзел юнакі ад 14-гадовага ўзросту. Аб удзеле трэба паведаміць па тэлефоне: 8 0152 77 02 34.
Просьба да тых, хто збіраецца прыняць удзел у рэкалекцыях, прыбыць у семінарыю да 18 гадзіны вечара 18 сакавіка. Ад'езд - 20 сакавіка пасля абеду.
План рэкалекцый
18 сакавіка
да 18.00 - прыезд, размяшчэнне
18.00 - cвятая Імша
19.00 - вячэра
19.40 - спатканне, знаёмства
21.30 - адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта
22.30 - адпачынак
19 сакавіка
7.30 - пад'ём
8.00 - святая Імша
9.00 - сняданак
10.00 - канферэнцыя
11.00 - евангелізацыйны праект
12.30 - падвядзенне вынікаў (прадстаўленне праектаў)
13.30 - абед
15.00 - вяночак да Божай Міласэрнасці
16.00 - праца ў групах (разважанне над Божым Словам)
18.00 - вячэра
19.00 - святая Імша і ўдзел у крыжовым шляху вуліцамі горада
22.00 - адпачынак
20 сакавіка
8.00 - пад'ём
8.30 - ранішнія малітвы, ютрання
9.00 - сняданак
10.00 - катэхэзы ў групах
11.30 - агульнае спатканне, падвядзенне вынікаў
12.00 - абед
13.00 - працэсія з пальмамі вуліцамі горада
14.00 - святая Імша ў Фарным касцёле
15.30 - гарбата, ад'езд