Skip to main content

Умовы ўдзелу ў СДМ у Кракаве

Ніжэй змяшчаем інфармацыю адносна ўдзелу ў ХХХІ Сусветных Днях Моладзі, якія будуць праходзіць з 26 па 31 ліпеня 2016 г. у Кракаве (Польшча).

Узрост удзельнікаў: 16-30 гадоў (асоба за межамі дадзенага ўзросту павінна асабіста дамаўляцца са святараміі аб умовах свайго ўдзелу, непаўналетнія павінны мець дазвол ад бацькоў на выезд за мяжу).

Дата выезду: 20-31 ліпеня 2016 года. Дакладны час праезду будзе пададзены пазней. 20 - 25.07- Сусветныя Дні Моладзі ў дыяцэзіі Седльцэ; 26-31.07 – Цэнтральныя Дні Моладзі ў Кракаве.

Месца адпраўлення: цягніком з чыгуначнага вакзала г. Гродна

Візавыя справы: будзе магчымасць атрымаць шэнгенскія аднаразовыя візы на час трывання СДМ у Кракаве. Да 5 мая трэба будзе падаць дакументы на візу ў дыяцэзіяльнай курыі (пашпарты і фатаграфіі).

Страхоўка: трэба будзе мець сваю страхоўку на тэрмін 20 - 25.07 - 2016; на тэрмін 26-31.07 страхоўку гарантуюць аплаціць Польскія Арганізатары СДМ. Падача дакументаў у Консульстве РП у Гродне будзе адбывацца асабіста ў тэрміне, вызначаным кансульскімі уладамі.

Плата за ўдзел: 180 еўра поўны пакет ўдзельніка СДМ ў Кракаве, 20 еўра – выдаткі на паездку, 15 еўра – за ўдзел у днях моладзі ў Сядлецкай дыяцэзіі. Разам: 215 еўра. Выдаткі могуць знізіцца. Канкрэтная сума абніжкі будзе пададзена пазней.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел: да 30 сакавіка 2016 года кс. Антонію Грэмзе (e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.). У заяўцы неабходна падаць персанальны спіс удзельнікаў (наяўнасць візы) і ўнесці аплату за ўдзел.