У сераду 17 лютага ў залах пабрыгіцкага рэктаральнага касцёла (Звеставання Найсвяцейшай Марыі Панны) у 19.00 гадзін адбудзецца адкрыццё чарговага эвангэлізацыйнага курсу "Альфа".
Курс складаецца з 12 урокаў і прызначаны для ўсіх, хто шукае Бога і жадае паглыбіць сваю веру ў супольнасці каталіцкага Касцёла. Курс служыць духоўнай інтэграцыі ўсіх хрысціян і адкрыццю на апостальскія патрэбы Касцёла. Сустрэчы будуць праходзіць адзін раз у тыдзень па серадам. Першая сустрэча 17 лютага мае характар знаёмства з курсам.
Запрашаем усіх зацікаўленых да ўдзелу ў гэтым евангелізацыйным курсе, які ўжо прыносіць свае першыя плёны дзейнасці ў апостальскім служэнні Касцёла сярод свецкіх вернікаў.
кс. Антоні Грэмза, рэктар пабрыгіцкага касцёла і духоўны кіраўнік курса