Skip to main content

Св. Імша ў інтэнцыі СДМ і рэкалекцыі для моладзі адбудуцца ў пабрыгіцкім касцёле

Кс. Антоні Грэмза запрашае душпастыраў і моладзь гродзенскіх парафій прыняць удзел у св. Імшы ў чацвер 18.02. 2016 а 19.15 гадз. у пабрыгіцкім касцёле, якую ўзначаліць кс. бп. Юзаф Станеўскі, дапаможны Біскуп Гродзенскай дыяцэзіі і Адказны па справах моладзі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, з нагоды падрыхтоўкі да XXXI Сусветных Дзён Моладзі ў Кракаве.

Душпастыр моладзі запрашае ўсіх да сумеснай малітвы аб добрай і плённай падрыхтоўкі да сустрэчы моладзі з Папам Францішкам і моладдзю з усяго свету. Пасля св. Імшы адбудзецца супольная сустрэча.

Кс. Антоні таксама заахвочвае прыняць удзел у рэкалекцыях, якія адбудуцца у пабрыгіцкім касцёле.

Праграма рэкалекцый для моладзі

Тэма: Эўхарыстыя школай міласэрнасці

25.02 – чацвер

19.15 – св. Імша з канферэнцыяй

20.15 – працяг канферэнцыі (сустрэча ў зале).Сведчанне рэкалекцыяністы. Пытанні і адказы.

26.02 – пятніца

19.15 – св. Імша з канферэнцыяй

20.00 – разважанне Крыжовага Шляху

20.45 – выстаўленне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі) Благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам

27.02 - субота

19.15 – св. Імша з канферэнцыяй (пасля час на сведчанне або канцэрт праслаўлення і заканчэнне)

Рэкалекцыі праводзіць кс. Павел Рудзьман, душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі.