У нядзелю 24 студзеня ва ўспамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў і пісьменнікаў, у гродзенскім катэдральным касцёле будзе цэлебравацца св. Імша ў інтэнцыі ўсіх супрацоўнікаў медый Гродзенскай дыяцэзіі. Набажэнства распачнецца а 12 гадзіне. Сардэчна запрашаем!
Малітва
Святы Францішак, наш літасцівы апякуне, тваёй апецы, асабліва ў сённяшні дзень, я аддаюся і прашу, каб ты сваім заступніцтвам перад Богам дапамагаў мне ва ўсялякіх патрэбах маіх, ратаваў ад зла і выпрасіў для мяне ласку вернага наследавання тваіх цнотаў. Учыні, мой дарагі апякуне, каб я захаваў вернасць Богу, нягледзячы на ўсе нягоды зямнога жыцця, і заслужыў ласку шчаслівай смерці. Амэн.