Skip to main content

Пяты фестываль хрысціянскай музыкі "Дастукацца да нябёсаў" пройдзе ў Баранавічах

30 студзеня ў Баранавічах адбудзецца традыцыйны, ужо пяты па ліку, фестываль хрысціянскай музыкі "Дастукацца да нябёсаў".

Першы раз фестываль адбыўся ў Астраўцы ў студзені 2012 года як рок-фестываль рэлігійнай песні. Другім месцам правядзення стаў Гудагай, а апошнія тры гады менавіта Баранавічы прымаюць хрысціянскія гурты з усёй Беларусі.

На баранавіцкай сцэне ўжо паспелі выступіць такія гурты, як "Laudans" (г. Мінск), "Небасхіл" (г. Мінск), "United in Spirit" (г. Баранавічы), "The Cross Way" (г. Баранавічы), "Ave" (г. Гродна), а таксама пратэстанцкія: "Papacletos", "Wisma" і "Crusade" з Брэста і іншыя.

Канцэрт адбудзецца па адрасе:

г. Баранавічы, вул. Кірава, 62

(Дом культуры Тэкстыльшчыкаў)

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне:

+375 29 709 00 93 (кс. Павел Рудзьман)

Паводле catholic.by