13 студзеня ў 19:30 у гродзенскім касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) адбудзецца канцэрт "Калядкі Паспяшальскіх".
Паспяшальскія - гэта два пакалення музыкантаў, якія разам утвараюць аркестр з 14 чалавек з аднолькавым прозвішчам.
Калі на пачатку 90-ых гадоў яны запісалі дыск з калядкамі, часткі сённяшняга складу музыкантаў яшчэ не было на свеце. Сёння Паспяшальскія працягваюць граць разам з дзецьмі, але былыя малыя хлопцы цяпер ужо з'яўляюцца прафесіянальнымі музыкантамі, якія супрацоўнічаюць са знакамітымі польскімі артыстамі.
Гэтая таленавітая сям'я падрыхтавала для вас найпрыгажэйшыя польскія калядкі ў аўтарскіх апрацоўках: класічныя, народныя, джазавыя і рок-версіі.
Канцэрты ў Беларусі з'яўляюцца часткай міжнароднай трасы канцэртнай каманды.
Усіх сардэчна запрашаем! Уваход свабодны.