Skip to main content

У Сапоцкіне адбудзецца дэканальны прагляд калядак і пастаралак

31 студзеня ў Доме культуры ў Сапоцкіне адбудзецца дэканальны прагляд калядак і пастаралак. Вечар па традыцыі арганізуецца сапоцкінскай парафіяй Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і пройдзе ўжо ў 15-ы раз. Пачатак у 18.00.

Да ўдзелу запрашаюцца суполкі, хоры, індывідуальныя выканаўцы. Прадставіць калядкі і пастаралкі могуць кожная група, хор або саліст. Узрост удзельнікаў не абмежаваны. Выступіць можа кожны жадаючы.

Аб сваім удзеле трэбa праінфармаваць кс. Антонія Абухоўскага, пробашча парафіі ў Сапоцкіне, да 17 студзеня па тэлефоне: +375 29 888 18 29; 8 015 299 21 30