Skip to main content

19 снежня ў Гродна прыбудзе Бэтлеемскі агонь

19 снежня ў Беларусь прыбудзе Бэтлеемскі агонь, ці Бэтлеемскае Святло міру. Гродна стане першым горадам Беларусі, які прыме Бэтлеемскі агонь. У 12.00 у катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя яго сустрэне ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч. Адразу пасля перадачы Святла міру ў касцёле пачнецца святая Імша.

У Беларусь агонь даставяць з беларуска-польскай мяжы скаўты. На вітанне агню прыбудуць скаўты з розных месцаў Беларусі, каб адвезці яго ў свае святыні, адкуль парафіяне змогуць узяць агонь у свае дамы на вігілійны стол, каб ён нагадваў аб Уцелаўленні Божага Сына. У Гродне Вандроўка Бэтлеемскага агню кожны год праходзіць пад пэўным дэвізам. "Заўваж чалавека" — дэвіз сёлетняга падарожжа Святла міру.

Паводле catholic.by