Skip to main content

Вернікі з Альшанкі двойчы перажывуць Божае Нараджэнне

18 і 19 снежня ў гродзенскім мікрараёне Альшанка ў новапабудаванай капліцы адбудуцца першыя ў гісторыі парафіі Святога Духа адвэнтавыя рэкалекцыі. Па запрашэнню пробашча парафіі кс. Паўла Салабуды рэкалекцыі будзе праводзіць кс. Ян Раманоўскі, які спецыяльна прыедзе з Гішпаніі, дзе ён у цяперашні час вучыцца ва ўніверсітэце ў Памплоне.

Як распавёў для нашга партала кс. Павел, рэкалекцыі маюць на мэце "узмацніць духоўны фундамент маладой парафіі і падрыхтаваць вернікаў да перажывання "двух святаў" Божага Нараджэння. Першае нараджэнне Езуса ў нашай парафіі адбудзецца 20 снежня падчас асвячэння капліцы, а другое - 25 снежня".

20 снежня кс. бп. Аляксандр Кашкевіч разам з дапаможным біскупам Юзафам Станеўскім у прысутнасці святароў і вернікаў асвецяць новую капліцу для вернікаў з мікрараёнаў Альшанка і Фабрычны.

Праграма рэкалекцый:

18.12

08.00 - св. Імша з супольнай навукай 

09:30 - св. Імша з навукай для дзяцей

11:00 - наведванне хворых у парафіі

17:00 - св. Імша з навукай для дзяцей

19:00 - св. Імша з супольнай навукай 

20:00 - навука для мужчын

19.12

08:00 - св. Імша з супольнай навукай 

15:00 - адвэнтавая сустрэча з дзецьмі з парафіі

17:00 - св. Імша з навукай для дзяцей

19:00 - св. Імша з супольнай навукай

20.12

11:00 - урачыстасць асвячэння капліцы