Skip to main content

Праграма Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Гродзенскай дыяцэзіі

Праграма Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Гродзенскай дыяцэзіі

Снежань 2015

13.12 – адкрыццё Юбілейнага Года Міласэрнасці (гродзенская катэдра, лідская Фара і дыяцэзіяльныя санктуарыі)

Студзень 2016

Дыяцэзіяльны юбілей супрацоўнікаў каталіцкіх СМІ

Аплатковыя сустрэчы моладзі, настаўнікаў, службы здароўя, чыгуначнікаў, студэнтаў, катэхістаў 17–25.01 – Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян

19.01 – Агульнабеларускі юбілей супрацоўнікаў санктуарыяў (Тракелі)

23.01 – экуменічнае набажэнства (гродзенская катэдра, 18.00)

Фестывалі і конкурсы калядак на парафіяльным і дэканальным узроўні

Люты 2016

02.02 – урачыстае заканчэнне Года кансэкраванага жыцця (гродзенская катэдра, 12.00) Дыяцэзіяльны юбілей манаскіх кангрэгацый

Сакавік 2016

04.03 – свята апекуна дыяцэзіі – св. Казіміра Каралевіча Дыяцэзіяльны юбілей службы здароў’я

19.03 – Крыжовы шлях моладзі (г. Гродна)

20.03 – Пальмовыя нядзеля і Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі (г. Гродна)

24.03 – св. Імша Хрызма, аднаўленне святарамі дыяцэзіі святарскіх абяцанняў (гродзенская катэдра, 10.00)

Красавік 2016

Дыяцэзіяльны юбілей малітоўных рухаў і таварыстваў

13.04 – распачацце 25-га Юбілейнага года ад заснавання Гродзенскай дыяцэзіі; асвячэнне копіі абраза Маці Божай Міласэрнасці для перэгрынацыі у парафіях дыяцэзіі, бласлаўленне трох святароў (марыйных місіянераў) з кожнага рэгіёну дыяцэзіі, якім будзе даручана практычная падрыхтоўка і правядзенне перэгрынацыі ў парафіях дыяцэзіі (гродзенская катэдра)

Працяг пастырскай візытацыі (Ашмянскі дэканат)

Май 2016

03.05 – пачатак перэгрынацыі копіі абраза Маці Божай Міласэрнасці з нагоды 25-годдзя біскупскай сакры біскупа Аляксандра Кашкевіча і заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. Перэгрынацыя ў касцёлах і капліцах дыяцэзіі будзе адбывацца паводле запланаванай праграмы. Заканчэнне перэгрынацыі – май 2017 г.

Дыяцэзіяльны юбілей маці і жанчын (Баруны)

07–09.05 – Дыяцэзіяльны юбілей моладзі (Масты)

19.05 – урачыстасць Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара

Дыяцэзіяльны юбілей святароў, св. Імша і пачатак святкавання 25-годдзя біскупскай сакры Яго Эксцэленцыі Біскупа Аляксандра Кашкевіча (гродзенская катэдра, 12.00)

Інсталяцыя Гродзенскага капітула

24–26.05 – Агульнабеларускі Эўхарыстычны кангрэс (г. Гродна)

26.05 – Працэсія Божага Цела (гродзенская катэдра, 18.00)

Чэрвень 2016

Дыяцэзіяльны юбілей дзяцей

Дыяцэзіяльны юбілей спартсменаў і Дыяцэзіяльная парафіяда

Дыяцэзіяльны юбілей бацькоў і мужчын

Ліпень 2016

Дыяцэзіяльныя пешыя пілігрымкі ў Тракелі

07–9.07 – Дыяцэзіяльная ўрачыстасць Маці Божай Каралевы нашых сем’яў (Тракелі)

Дыяцэзіяльны юбілей сем’яў

Юбілей службы алтара

Рэкалекцыі па распазнанні паклікання (ВДС ў Гродне) 16.07 – Дзень ўшанавання мучанікаў, жыццё якіх звязана з тэрыторыяй сучаснай Гродзенскай дыяцэзіі

Пешая пілігрымка на месца растрэлу і зямнога спачынку бл. Марыяны Бярнацкай (Гродна-Фарты)

Жнівень 2016

Пешыя пілігрымкі ў Рось, Навагрудак, Вільню

01.08 – ушанаванне благаслаўленых сясцёр-мучаніц з Навагрудка (св. Імша на месцы растрэлу каля Навагрудка, 18.00)

15.08 – свята апекуна дыяцэзіі – св. Максіміліяна Марыі Кольбэ

Дыяцэзільная малітва аб дары беатыфікацыі Божых Слугаў, якія паходзяць з Гродзенскай дыяцэзіі: а. Мэльхіёр Фардон OFMconv, с. Малгажата Банась

27.08 – Дыяцэзіяльны юбілей выхавацеляў, настаўнікаў і выкладчыкаў свецкіх устаноў навучання

Верасень 2016

Дыяцэзіяльны юбілей вучняў, навучэнцаў і студэнтаў

Кастрычнік 2016

Дыяцэзіяльны юбілей ружанцовых колаў і марыйных таварыстваў (Капцёўка)

Лістапад 2016

Дыяцэзіяльны юбілей апостальскіх груп (Ліда-Фара)

16.11 – дыяцэзіяльная ўрачыстасць Маці Божай Міласэрнасці

Падзяка за пабудаваныя святыні і малітва за касцёлы, якія будуюцца

Урачыстасць асвячэння парафіяльнага касцёла Маці Божай Міласэрнасці (Гродна-Аўгустувак)

20.11 – заканчэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці, падзяка за час ласкі ад Пана (гродзенская катэдра, лідская Фара і дыяцэзіяльныя санктуарыі)

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі