Айцы-францішкане сардэчна запрашаюць на Св. Імшу падзякі за дар беатыфікацыі а. Міхала Тамашка і а. Збігнева Стшалкоўскага, францішканскіх мучанікаў з Перу.
А. Міхал Тамашак і а. Збігнеў Стшалкоўскі былі місіянерамі кракаўскай правінцыі францішканаў(OFMConv). З любоўю служылі Богу і людзям аж да адання жыцця 9 жніўня 1991 году у мясцовасці Пар'якота, у перувіянскіх Андах. Тэрарысты мааістычнай групоўкі “Светлы шлях” забілі іх, сцвярджаючы, што "падманвалі люд, абвяшчалі супакой і ўсыплялі людзей рэлігіяй праз Св. Імшу, Святое Пісанне, Ружанец; учынілі так, што мясцовы люд супраціўляўся рэвалюцыі". Пахаваныя ў касцёле ў Пар'якота.
Іх беатыфікацыя адбудзецца 5 снежня 2015 году ў Чымботэ, Перу.
У суботу 12 снежня, а 13.00 у францішканскім касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне адбудзецца ўрачыстая Літургія, якую ўзначаліць кс. бп Аляксандр Кашкевіч. Запрашаем усіх ахвочых узяць удзел у гэтай важнай для Касцёла і Ордэну падзеі разам з францішканамі з усёй Беларусі.