Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі праводзіць XIII рэкалекцыі цвярозасці ў г. Гродна. Да ўдзелу ў рэкалекцыях запрашаюцца ўсе неабыякавыя да праблемы алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі.
Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: г. Гродна, вул. К. Маркса, 27, касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі).
Праграма рэкалекцый цвярозасці ў г. Гродна:
27 лістапада:
18:00 – прывітанне ўдзельнікаў
19:00 – святая Імша
20:30 – адкрыты сход групы ўзаемадапамогі для залежных, іх родных і блізкіх
28 лістапада:
10:00 – канферэнцыя
11:30 – Крыжовы шлях
Перапынaк
15:00 – падрыхтоўка да сакрамэнту пакаяння, споведзь, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
17:00 – святая Імшa
Перапынак
19:00 – сход групы ўзаемадапамогі для залежных, іх родных і блізкіх
29 лістапада:
9:00 – святая Імша
10:30 – канферэнцыя
12:00 – абмен уражаннямі, заканчэнне рэкалекцый.
Усім прыезджым будзе прадастаўлены начлег.
Кантактныя тэлефоны:
Ксёндз Аляксандр Пятровіч: маб. 8029 869 60 88
Юрый Гапонік: (80152) 50 20 86, маб. 8033 325 57 64.
Паводле catholic.by