Сардэчна запрашаем кожную сужанскую пару, якая імкнецца да развіцця сумеснага жыцця і паўнаты сямейнага шчасця на рэкалекцыі, якія адбудуцца 27 – 29 лістапада 2015 г. ў г.Баранавічы ў рэкалекцыйным доме па в. Шаўчэнка,6. Удзельнiкамi рэкалекцый могуць быць усе жадаючыя сужанствы, нягледзячы на канфесiйную прыналежнасць i наяўнасць шлюба ў царкоўных установах, век і стаж сямейнага жыцця.
Запісацца на рэкалекцыі можна па тэлефонах: +375 29 529 93 50 (мтс) Саша Квяткоўскі і +375 29 644 26 05 (Vel) Света Квяткоўская
Наш сайт: www.suvstrechi.by
"Сужанскія сустрэчы" - рух у Касцёле, які арганізоўвае рэкалекцыі для сужанцаў. Мэтай гэтых рэкалекцый з’яўляецца паглыбленне і аднаўленне сужанскай еднасці і любові. Падчас сустрэч кожная сужанская пара можа перажыць свежасць узаемных пачуццяў, паглыбіць сваё каханне або адкрыць яго нанова, аднавіць адчуванне сутнасці таямніцы шлюбу. Мужу і жонцы прапаноўваецца дыялог, які вядзецца толькі паміж імі і дапамагае лепшаму ўзаемаразуменню, дапамагае радавацца сужанскаму жыццю, нанова адкрываць яго прыгажосць. Паводле досвіду, на рэкалекцыі могуць прыязджаць і сужанцы, якія перажываюць сур’ёзныя канфлікты. Увогуле, запрашаецца кожная сужанская пара, якая намерваецца развіваць сваё супольнае жыццё.