Skip to main content

У Гродзенскай катэдры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё алтара св. Тройцы

У гродзенскім катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя завяршаецца рэстаўрацыя алтара Святой Тройцы. У сувязі з гэтым урачыстае адкрыццё алтара адбудзецца ў нядзелю, 22 лістапада, ў 12.00. Цырымонія адкрыцця будзе суправаджацца арганнай музыкай і харальным спевам. Алтар нанова асвеціць біскуп. Усіх сардэчна запрашаем!