21 лістапада ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзеліць прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні выпускнікам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Пачатак святой Імшы ў 12 гадзін.
Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымае дыякан Алег Яновіч, дыяканскае – семінарысты Дзяніс Бразінскі, Андрэй Ганчар і Андрэй Скамарошка.
Дыякан Алег Яновіч нарадзіўся 20 чэрвеня 1989 г. у Астраўцы (парафія Свв. Космы і Дам'яна).
Дзяніс Бразінскі нарадзіўся 1 сакавіка 1992 г. у Смаргоні (парафія Св. Міхала Арханёлa).
Андрэй Ганчар нарадзіўся 18 верасня 1991 г. у Лідзе (парафія Узвышэння Святога Крыжа).
Андрэй Скамарошка нарадзіўся 18 ліпеня 1991 г. у Гродне (парафія Адшукання Святога Крыжа).
Паводле catholic.by