З 1 снежня па 16 студзеня ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско (вул. Пляханава, 28) адбудзецца 5-ы юбілейны турнір па міні-футболе ў фармаце 4х4 "Кубак Дона Боско".
Турнір пройдзе ў два этапы:
1) з 1 па 16 снежня
2) з 8 па 16 студзеня
Гульнявыя дні: аўт 17.00 – 21.00, сер 17.00 – 21.00, чац 17.00 – 21.00, сб 14.30 – 16.30.
У турніры ўдзельнічаюць каманды, узрост гульцоў якіх не менш за 16 гадоў. У поле гуляюць брамнік і 3 палявыя гульцы (могуць быць таксама запасныя гульцы, усяго склад каманды не больш за 7 чалавек).
21 лістапада ў араторыі ў 18.40 пройдзе сход, дзе будзе адбывацца лёсаванне. Таксама будуць абмяркоўвацца правілы і даты гульняў. На сходзе павінен прысутнічаць прынамсі адзін прадстаўнік ад каманды (пажадана капітан).
Заява за ўдзел - 280 тыс. руб. з каманды за ўвесь турнір (заяву трэба прынесці на лёсаванне).
Кантактныя тэлефоны:
+375 25 658 51 09, +375 29 258 77 62 Улад
Рэгістрацыя каманд праходзіць да 18 лістапада. Колькасць каманд абмежавана да 16.
Неабходна пазначыць наступныя дадзеныя:
імя кантактнай асобы;
кантактны нумар тэлефона;
назва каманды;
эмблема каманды;
колькасць і склад удзельнікаў з указаннем узросту.
Каб падаць заяўку для ўдзелу каманды ў турніры, неабходна запоўніць форму (знойдзеце па спасылцы).
Заяўкі дасылаць на адрас: