Запрашаем моладзь г. Гродна і яе душпастыраў у суботу 31 кастрычніка 2015 г. прыняць удзел у св. Імшы а 19.00 у Прабрыгіцкім касцёле, пасля якой адбудзецца Ружанцовая малітва з дапамогай інтэрнэт сувязі SKYPE.
Паводле слоў кс. Антонія Грмзы, малітва з дапамогай сувязі SKYPE будзе праходзіць разам з моладдзю з іншых гарадоў Беларусі – Магілёва, Мінска, Наваполацка і Пінска. Мэтай сустрэчы з’яўляецца духоўнае аб’яднанне моладзі з ўсіх дыяцэзій Беларусі на супольнай малітве.
"Будзем маліцца за ўсю моладзь Беларусі, каб магла будаваць моцную духоўную супольнасць маладых людзей у адзіным Хрыстовым Касцёле, памятаючы. Будзем маліцца за нашых святароў, каб з адвагай і адданнем служылі Божаму Народу, а асабліва ўсёй моладзі. Падчас малітвы маладыя прадстаўнікі кожнай дыяцэзіі будуць мець магчымасць падзяліцца сведчаннем сваёй веры", - распавяла моладзь з душпастырства OPEN у г. Гродна.