На сустрэчу Колаў Жывога Ружанца ў Санктуарыі Маці Божай Цярпліва Слухаючай у Капцёўцы, якая адбудзецца 24 кастрычніка, запрашаюцца святары, законныя сёстры, адказныя і ўдзельнікі гэтага ружанцовага малітоўнага руху.
Праграма сустрэчы:
11.00 — Прывітальнае слова. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой будзе магчымасць прыступіць да Сакрамэнту Споведзі. Ружанцовая малітва (Радасныя таямніцы)
(кароткі перапынак)
12.15 – Канферэнцыя "Аб духоўнай моцы малітвы на Ружанцы"
13.00 – Святая Імша
14.30 – Аб’явы і ўручэнне прадстаўнікам Колаў Жывога Ружанца інтэнцый на год Міласэрнасці і Юбілейны год Гродзенскай дыяцэзіі. Абед.