Skip to main content

Запрашаем на асвячэнне духоўных сімвалаў Сусветнага дня моладзі

Каардынатар СДМ у Беларусі кс. Антоні Грэмза і моладзь душпастырства "OPEN" запрашаюць душпастыраў моладзі і саму моладзь гродзенскіх парафій 17 кастрычніка на святую Імшу а 19 гадзіне ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскі).

У межах падрыхтоўкі да Сусветнага дня моладзі адбудзецца малітва і асвячэнне мініяцюр крыжа і абраза Маці Божай Salus Populi Romani — духоўных сімвалаў СДМ.

Падчас Імшы плануецца асвячэнне духоўных сімвалаў і ўрачыстае ўручэнне іх дэлегацыям моладзі з кожнай парафіі г. Гродна. Пасля адбудзецца презентацыя з перэгрынацыі крыжа і абраза СДМ у Беларусі і сумесная сустрэча ў залах пад касцёлам.

Мэтай сустрэчы з’яўляецца духоўная і арганізацыйная падрыхтоўка да Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Кракаве (Польшча) у 2016 г., а таксама правядзенне перад ім перэгрынацыі мініяцюры крыжа і абраза сярод моладзі кожнай парафіі Гродна.

Паводле catholic.by