17 кастрычніка ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбудзецца дыяцэзіяльная сустрэча сем’яў. Запрашаюцца ўсе сем’і Гродзенскай дыяцэзіі, асабліва тыя, якія ў гэтым годзе адзначаюць юбілей заключэння шлюбу, а таксама дзеці і моладзь.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі будуць маліцца за Святога Айца Францішка, у інтэнцыі Сінода Біскупаў, пасяджэнні якога восенню гэтага года будуць прысвечаны праблемам сям’і, і ў інтэнцыі саміх сужэнстваў і сем’яў.
На наступны дзень, 18 кастрычніка, ва ўсіх касцёлах і капліцах Гродзенскай дыяцэзіі будуць маліцца за сем'і.
Праграма сустрэчы сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі:
(17 кастрычніка, Ліда, парафія Святой Сям’і)
10.30 — рэгістрацыя груп і прывітанне
11.00 — канферэнцыя для бацькоў
анімацыйныя забавы для дзяцей
11.30 — перапынак на каву
12.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
13.00 — прадстаўленне, падрыхтаванае дзецьмі
13.30 — сведчанні сужэнцаў
14.00 — абед
15.00 — святая Імша з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў
Акт аддання сем’яў Маці Божай і заканчэнне.
Паводле catholic.by