Skip to main content

"Справядлівыя блудныя сыны". Запрашаем на чарговы "Вінаграднік"

Айцец Аляксандр Жарнасек МІС сардэчна запрашае ўсіх на чарговую сустрэчу "ВІНАГРАДНІКУ", якая адбудзецца ў Оршы 26 верасня (субота).

Вядомы езуіт Іван Рупнік некалі сказаў, што існуе дзве катэгорыі грэшнікаў - тыя, хто мае патрэбу ў пакаянні і тыя, хто не мае такой патрэбы. Прычым можна быць вялікім грэшнікам і не перажываць пакаяння, а можна быць правільным і справядлівым каталіком і таксама не мець патрэбы ў пакаянні. Менавіта такім быў старэйшы сын з прыпавесці пра міласэрнага Айца і блуднага сына. Менавіта такімі з'яўляюцца многія веруючыя, якія нічога дрэннага нібы і не робяць, але жывуць як рабы і наёмнікі, а не дзеці Нябеснага Айца. Менавіта праблеме т.зв. "старэйшых блудных сыноў" прысвечана чарговая сустрэча "Вінаградніку".

Тэлефон для запісу:

+375 29 5004088 (МТС) а. Аляксандр

Праграма:

9.00 - сняданак

10.00 - ранішняя малітва

10.30 - канферэнцыя І

11.30 - канферэнцыя ІІ

12.45 - абед, вольны час

13.30 - адарацыя, споведзь, размовы

16.30 - св. Імша

17.30 - вячэра

18.30 - 21.00 - малітва благаслаўлення

Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу.