Skip to main content

28 верасня адбудзецца сустрэча для катэхетаў і катэхетак Гродзенскай дыяцэзіі

28 верасня 2015 года ў сувязі з пачаткам новага катэхетычнага года адбудзецца сустрэча для катэхетаў і катэхетак, якія працуюць у Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча распачнецца ў 9 гадзін 30 хвілін раніцы ў зале дыяцэзіяльнай курыі. 

 

У рамках сустрэчы адбудзецца канферэнцыя, уручэнне дэкрэтаў, супольная дыскусія, абмен досведам, святая Імша і супольны абед на заканчэнне мерапрыемства.