22-24 верасня ў Тракелях пройдуць фармацыйныя сустрэчы для груп святароў Гродзенскай дыяцэзіі, якія атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне 1-5 гадоў таму і 5-10 гадоў таму.
Сустрэча для першай групы святароў (ад 1 да 5 гадоў пасля прэзбітэрскага пасвячэння) пройдзе 22-23 верасня, для другой групы святароў (ад 5 да 10 гадоў пасля прэзбітэрскага пасвячэння) — 23-24 верасня.
Праграма:
Аўторак 22.09 (першая група), серада 23.09 (другая група)
16.00 — прыезд святароў
16.45 — уступная канферэнцыя (мадэратар — кс. Miкалай Ціхановіч)
17.30 — святая Імша, спалучаная з Нешпарамі
19.00 — вячэра
20.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь
21.30 — братэрская сустрэча
Серада 23.09 (першая група), чацвер 24.09 (другая група)
8.15 — ютрань з разважаннем над Божым словам
9.00 — сняданак
9.45 — лекцыя-дыскусія на тэму «Сучасныя пагрозы веры ў святле дагматычнай тэалогіі» (праводзіць кс. Уладзімір Гуляй, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, выкладчык дагматычнай тэалогіі).
10.30 — перапынак на каву
11.00 — працяг дыскусіі па лекцыі «Сучасныя пагрозы веры ў святле дагматычнай тэалогіі»
12.00 — святая Імша ў канцэлебры з біскупам
13.00 — абед, заканчэнне
У сустрэчах павінны абавязкова прыняць удзел маладыя святары, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.
Паводле catholic.by