Арганізатары евангелізацыйнага курса "Альфа", які дзейнічае пры Пабрыгіцкім касцёле ў Гродне (касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі на скрыжаванні вуліц К. Маркса і Маладзёжнай), запрашаюць на новыя евангелізацыйныя сустрэчы, які будуць праводзіцца ў залах касцёла, пачынаючы ад 9 верасня. Пачатак у 19 гадзін вечара.
Запрашэнне кіруецца да ўсіх зацікаўленых у паглыбленні сваёй веры і тых, хто шукае правільнага шляху жыцця паводле Евангелля. Заяўкі на ўдзел у курсе будуць прымацца на працягу месяца верасня.
Узрост удзельнікаў не абмежаваны. Больш інфармацыі адносна евангелізацыйнага курса можна ўбачыць на інфармацыйным плакаце ў Пабрыгіцкім касцёле.
Кс. Антоні Грэмза, рэктар Пабрыгіцкага касцёла і духоўны кіраўнік курса "АЛЬФА" ў г. Гродна