Душпастырства моладзі ў Гродне ("OPEN") запрашае студэнцкую і працуючую моладзь на сустрэчы, якія рэгулярна праводзяцца пры Пабрыгіцкім касцёле ў г. Гродна.
Сустрэчы ў малых групах праходзяць рэгулярна, кожны вечар, акрамя суботы і нядзелі а 20.00 гадз. Агульныя сустрэчы для моладзі праводзяцца кожны чацвер у 19.15.
Падрабязная праграма сустрэч, якія будуць адбывацца на працягу ўсяго навучальнага года:
Панядзелак 20.00 – сустрэча біблейскай групы "Effata"
Аўторак 20.00 – сустрэча дабрачыннай групы "Воскресенье"
Серада 20.00 – сустрэча музычнай групы
Чацвер 19.15 – святая Імша 20.00 – агульная сустрэча душпастырства "OPEN"
Пятніца 19.30 – малітоўная група "Caritas Dei"
"Дарагая моладзь з Гродна і розных мясцовасцяў, прыходзьце, калі ласка, на сустрэчы з аднагодкамі, каб мы маглі разам ствараць і развіваць Душпастырства моладзі Гродзенскай дыяцэзіі", - заклікае душпастыр моладзі кс. Антоні Грэмза.