20 верасня адбудзецца пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Маці Божай Яснагорскай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы (Гродзенская дыяцэзія). Да ўдзелу па традыцыі запрашаюцца дзеці, моладзь, студэнты, бацькі і настаўнікі, выхавацелі і выкладчыкі, каб на парогу новага навучальнага і катэхетычнага года даверыцца мацярынскай апецы Панны Марыі і прасіць аб Божым благаслаўленні ў вучобе.
Праграма пілігрымкі і ўрачыстасцяў у Капцёўцы:
07.00 – святая Імша на распачацце пілігрымкі ў фрацішканскім касцёле ў Гродне
08.00 – выхад пілігрымкі
12.00 – прывітанне пілігрымаў на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы
12.00-13.00 – адпачынак, гарбата
13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
13.15 – святая Імша
14.30 – канцэрт, выступленні парафіяльных груп
16.30 – заканчэнне, вяртанне ў аўтобусах у Гродна.
Больш інфармацыі пра пілігрымку можна атрымаць у кусташа санктуарыя ў Капцёўцы:
+375 29 11 68 726 кс. Міхал Ластоўскі
Паводле catholic.by