Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі адкрыў выставу "У пачатку было Слова", прысвечаную падзеям Новага Запавету. Сцэны з Евангелля адлюстраваны ў жывапісу, графіцы і скульптуры майстроў з усіх хрысціянскіх канфесій. Разыначкай экспазіцыі стаў прыклад беларускай школы іконапісу - выява Хрыста з чатырма евангелістамі; а таксама 3-мятровы холст з ХVIII ст. з выявай сюжэту беззаганнага зачацця Дзевы Марыі, які спалучае ў сабе заходнееўрапейскія і ўсходнееўрапейскія элементы іконапісу. Выстава будзе працягвацца да лістападу. Музей працуе кожны дзень, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00 (каса да 17.30).