У Ватыкане апублікавана праграма мерапрыемстваў з нагоды Святога Года Міласэрнасці, які пачнецца 8 снежня 2015 г., адкрыццём Святых Дзвярэй ў базыліцы Святога Пятра ў Ватыкане.
Ужо ў наступную нядзелю, 16 снежня, такія дзверы, якія з'яўляецца сімвалам адкрыцця надзвычайнага шляху да збаўлення, будуць адкрыты ў Папскай базыліцы святога Яна на Латэране (катэдры Рымскай дыяцэзіі) і Святога Паўла за мурамі, а таксама ў катэдральных касцёлах свету. У Папскай Марыйнай базыліцы яны будуць адчынены ў першы дзень 2016 года, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Багародзіцы Марыі.
Далей пачынаюцца Юбілейныя святкавання і паломніцтвы, прысвечаныя розным групам Божага народа.
Ад 19 да 21 студзеня будзе праходзіць Юбілей людзей, якія задзейнічаны ў арганізацыі і правядзенні паломніцтваў. Святому Году будзе прысвечана экуменічнае набажэнства ў базыліцы святога Паўла ў панядзелак, 25 студзеня, з нагоды ўрачыстасці Навяртання святога Паўла.
У аўторак, 2 лютага, у свята Ахвяравання Пана, адбудзецца закрыццё Года, прысвечанага жыццю кансэкраваных асоб.
У Папяльцовую Сераду, 10 лютага, адбудзецца ўручэнне мандатаў «Місіянерам міласэрнасці», пра якіх Папа ўспамінае ў буле да Святога Году «Аблічча міласэрнасці». Гэта будуць святары, пасланыя ва ўсе дыяцэзіі свету, упаўнаважаныя адпускаць цяжкія грахі, якія з'яўляюцца зарэзерваванымі для Апостальскай Сталіцы.
У панядзелак, 22 лютага, у свята катэдры святога Пятра, Юбілей адзначаць Рымская Курыя, Губернатарства Дзяржавы-горада Ватыкан і інстытутаў, звязаных з Апостальскай Сталіцай.
З пятніцы на суботу, 4 і 5 сакавіка, будзе праходзіць чарговы выпуск ініцыятывы «24 гадзіны для Пана», якая будзе ўключаць пакутнае набажэнства ў базыліцы святога Пятра ў Ватыкане.
У нядзелю, 20 сакавіка, - дыяцэзіяльны дзень моладзі ў Рыме.
У нядзелю Божай Міласэрнасці, 4 красавіка, у Юбілейнае паломніцтва вырушаць асобы, якія практыкуць набажэнства да культу Божай Міласэрнасці.
24 красавіка адбудзецца Юбілей падлеткаў.
На нядзелю, 29 мая, запланаваны Юбілей дыяканаў, затое Святы Год святароў запланаваны на 3 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, што з'яўляецца Днём малітвы пасвячэння святароў. Ён будзе супадаць з 160-годдзем гэтага свята, устаноўленага блаславёным Папам Піем ІХ.
Нядзеля 12 чэрвеня будзе прысвечана хворым.
Ад 26 да 31 ліпеня ў Кракаве пройдуць мерапрыемствы з нагоды 38-га Сусветнага дня моладзі, які таксама будзе юбілеем моладзі.
З нагоды літургічнага ўспаміну блаславёнай Маці Тэрэзы з Калькуты, што прыпадае 5 верасня, напярэдадні (у нядзелю 4 верасня) адбудзецца Юбілей валанцёраў і асоб, якія былі задзейнічаныя ў справы міласэрнасці.
На нядзелю 25 верасня запланаваны Святы Год катэхетаў.
У суботу і нядзелю пасля свята Панны Марыі Ружанцовай, гэта значыць, 8 і 9 кастрычніка, пройдзе Марыйны Юбілей.
У праграму Святога Года ўпісана таксама святая Імша за памерлых вернікаў, якую Папа ўзначаліць 1 лістапада.
У наступную нядзелю, 6 лістапада, юбілейную плігрымку ў базыліку Святога Пятра ажыцявяць зняволеныя.
Праз тыдзень, 13 лістапада, адбудзецца закрыццё Святых Дзвярэй ў папскай базыліцы Рыма і ў катэдральных касцёлах, а 20 лістапада - у базыліцы Святога Пятра, чым і завершыцца Юбілей Міласэрнасці.
Паводле Ватыканскага радыё