Айцы Марыяне, як і штогод, запрашаюць да ўдзелу ў Росіцкіх урачыстасцях. 7-8 жніўня 2015 г. у в. Росіца Верхнядзвінскага р-ну збяруцца вернікі, каб ушанаваць памяць мучаніцкай смерці бласлаўлёных а. Юрыя Кашыры і а. Антонія Ляшчэвіч. Пачатак урачыстасцяў 7 жніўня а 18.00.
Паколькі Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, то абавязкова трэба мець пры сабе пашпарт і аплату дзяржпошліны на ўезд у памежную зону (код аплаты: 03002).
ПЛАН УРАЧЫСТАСЦЯЎ
ПЯТНІЦА (7 жніўня)
18.00 - святая Імша для пілігрымаў
20.00 - акафіст
21.00 - падрыхтоўка да споведзі (навучанне)
21.30 - нешпары
22.00 – 23.30 - “А Слова сталася целам” (фармацыйная сустрэча, тэма: як жыць з алкаголікам?)
СУБОТА (8 жніўня)
24.00 - святая Імша з працэсіяй на пляц мучаніцтва
03.00 - малітва праслаўлення
06.00 - гадзінкі
06.30 - літургія Ўсходняга абраду
08.00 - ютрань
09.00 - ружанец
10.00 - сустрэча з Божым Словам (навучанне)
11.00 - сустрэча з Касцёлам (навучанне)
12.00 - святая Імша
З нагоды ўрачыстасцяў адбудуцца наступныя пілігрымкі:
Барысаў – Росіца: 31.07 – 07.08
адказны а. Вадзім Мізер МІС + 375 33 355 96 60
Друя – Росіца: 05 – 07.08
адказны а. Канстанцін Анашка МІС + 375 29 984 86 68
Полацк – Росіца: 04 - 07.08
адказны а. Аляксандр Жарнасек МІС + 375 29 713 02 33