Skip to main content

Запрашаем у XXIII пілігрымку ў Вільню

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у XXIII экуменічнай пілігрымцы ў санктуарый Маці Міласэрнасці ў Вільні, якая пройдзе па маршруце ( Беласток-Гродна-Вільня).

 

 

Праграма:

15 жніўня: выхад пілігрымкі з Беластока

18 жніўня: прыход у Гродна. Сустрэча пілігрымаў адбудзецца ў пабернардынскім касцёле а 19 гадзіне

19 жніўня: а 7 гадзіне раніцы для пілігрымаў будзе цэлебраваца св. Імша перад выхадам у далейшую дарогу. У гэты час будзе існаваць магчымасць далучыцца да пілігрымкі вернікам з Беларусі

25 жніўня: заканчэнне пілігрымкі св. Імшой у Вострай Браме ў Вільні

У Беларусь паломнікі вяртаюцца самастойна.

У сувязі  з тым, што пілігрымка будзе перасякаць мяжу і праходзіць па тэрыторыі Літвы (22-25 жніўня), паломнікам неабходна мець візу. Каб атрымаць аднаразовыя візы трэба сабраць неабходныя дакументы, зрабіць патрэбныя аплаты і да 29 ліпеня аднесці іх у дыяцэзіяльную курыю. Дакументы можна пакінуць ў сакратарыяце дыяцэзіяльнай курыі. Пытанні, звязаныя з удзелам у пілігрымцы і атрыманнем неабходнай інфармацыі просім кіраваць да кс. Паўла Безляповіча, адказнага за пілігрымаў з гродзенскйа дыяцэзіі падчас паломніцтва ў Вільню. Тэлефон: 8029 2 66 7703 (МТС).