Біскуп Аляксандр Кашкевіч запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у пілігрымках у Навагрудак, Рось і Вільню: "Гэта месцы асаблівай малітвы і Ласкаў Божых. Кожная пілігрымка, як рэкалекцыі ў дарозе, рыхтуе нас да прыняцця Божых дароў, без якіх цяжка ісці праз нашае жыццё".
Даты пілігрымак:
25-31 ліпеня: з Гродна на месца мучаніцкай смерці бл. сясцёр-назарэтанак к. Навагрудка
7-9 жніўня: з Гродна да Цудатворнай фігуры Пана Езуса Журботнага ў Росі
18-25 жніўня: з Гродна да Трона Маці Божай Міласэрнасці ў Вільні
Інфармацыя для святароў: Біскуп Аляксандр просіць святароў прачытаць паведамленне адносна пілігрымак падчас парафіяльных аб'яваў у бліжэйшую нядзелю. Біскуп такасама просіць святароў гродзенскіх парафій заклікаць сваіх вернікаў прыняць на начлег з 18 па 19 жніўня пілігрымаў з Беластока. Сустрэча пілігрымаў адбудзецца ў пабернардынскім касцёле ў Гродне а 19 гадзіне, там жа, 19 жніўня а 7 гадзіне раніцы для пілігрымаў будзе цэлебраваца св. Імша перад выхадам у далейшую дарогу.