Skip to main content

Запрашаем у VI пілігрымку Гродна-Навагрудак ( інф. абноўлена)

З 25 па 31 ліпеня ўсіх сардэчна запрашаем да ўдзелу ў VI пешай пілігрымцы да сясцёр-мучаніц "Гродна-Навагрудак". Пілігрымка будзе выходзіць раніцай 25 ліпеня з касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) пасля св. Імшы а 8.45 гадзіне раніцы. Пілігрымку ўзначаліць кс. Віталій Сідорка і кс. Дзмітрый Дубовік.

Св. Імша на месцы растрэлу сясцёр ( у Батароўскім лесе) адбудзецца 31 ліпеня ў 17:00. Св. Імша, якая сімвалізуе гадзіну растрэлу назарэтанак, адбудзецца 1 жніўня а 4:30 раніцы ў Белай Фары (касцёл Перамянення Пана).

Маршрут: Гродна - Азёры - Астрына - Гурнафель - (каля Васілішак) - Дубрава (каля Жалудка) - Хвіневячы (каля Дзятлава) - Наваельня - Навагрудак

У чацвер 23 ліпеня а 19.00 г. у манастыры сясцёр-назарэтанак у Гродне ( вул. Маладзёжная 4а) адбудзецца сход для тых, хто збіраецца прыняць удзел у пілігрымцы. Уваход у манастыр з боку прыпынку грамадскага транспарту.

З пытаннямі адносна пілігрымкі звяртайцеся па тэлефоне да с.Таццяны:

+375 33 620 34 11 МТС