Рада па Справах Сям'і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі запрашае тых, хто рыхтуецца (ці ўжо працуе кансультантамі сямейнага жыцця) і іншых зацікаўленых на курсы-рэкалекцыі з 24.07.2015 па 29.07.2015 г.г. у Навагрудак. Тэма курсаў-рэкалекцый: "Выхаванне дзяцей у сям’і".
Пытанне правільнага выхавання дзяцей у сям’і ўзнікае рана ці позна ў кожнага з бацькоў. З першых дзён свайго жыцця дзіця адчувае ўплыў маці i бацькi. Гэта i з’яўляецца адным з асноўных метадаў выхавання дзяцей у сям’і. Але не заўсёды асабісты прыклад дапамагае атрымаць станоўчы вынік …
На працягу гэтых дзён прапануецца цыкл сустрэч, падчас якіх удзельнікі паглыбяць свае веды ў пытаннях веры, сямейнага жыцця, будуць слухаць канферэнцыі на тэмы выхаванне дзяцей, спосабаў будавання добрых стасункаў у сужэнстве.
Кожны будзе магчымасць задаць хвалюючыя пытанні падчас адмысловага пункту праграмы “100 пытанняў да…”: мы пагаворым аб магчымых праблемах, якiя могуць узнiкнуць у зносiнах з дзецьмi i пра iншыя праблемы.
Курсы-рэкалекцыі маюць хрысціянскі характар. Галоўным пунктам дня будзе Эўхарыстыя. Малітоўнае жыццё вернікі паглыбяць падчас штодзённай святой Імшы, разважання над Божым словам, малітвамі псальмамі ў Літургіі гадзінаў.
Запіс па тэл.:
с. Барбара Сайнок +37529 5811679
Ірына Мялешка (Гродна) +37529 5884273