Skip to main content

Запрашаем на "Вінаграднік" у Оршы (праграма)

Айцец Аляксандр Жарнасек МІС сардэчна запрашае ўсіх на чарговую сустрэчу "ВІНАГРАДНІКУ", якая адбудзецца ў Оршы 13 чэрвеня (субота).

Магчыма, для кагосьці гэтая тэма і банальная і вядомая, але веру, што менавіта яна павінна прагучаць на чарговым "Вінаградніку". "Першынства для Бога" - гэта не элемент пабожнасці. Мы можам думаць, штo, калі я веруючы, не раблю цяжкіх грахоў і шмат малюся, то аўтаматычна даў першае месца для Бога. Але гэта не так. Калі я баюся, што магу не справіцца, калі перажываю, што не кантралюю сітуацыі, калі не магу прымірыцца з тым, што ёсць у маім жыцці пытанні, на якія пакуль што няма адказу, а можа і не будзе ўвогуле - калі ўсё гэта ёсць, то я яшчэ не аддаў першынства Богу.

Я перакананы, што большасць нашых праблем не ад таго, што нас сустракаюць цяжкія сітуацыі, а ад таго, што мы спадзяемся на свае сілы і не даем першага месца для Бога. Яскравым біблейскім прыкладам для нашай тэмы з'яўляецца хаджэнне Пятра па вадзе. Пётр здольны стаяць на вадзе роўна столькі, колькі здольны глядзець на Езуса, а не на ваду і вятры.

Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу. Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 11.06.2015 (чацвер).

Тэлефон для запісу: +375 29 5004088 (МТС)

Праграма:

9.00 - сняданак

10.00 - ранішняя малітва

10.30 - канферэнцыя І

11.30 - канферэнцыя ІІ

12.45 -  абед.Вольны час

13.30 - адарацыя, споведзь, размовы

16.30 - святая Імша

17.30 - вячэра

18.30 - 21.00 - малітва благаслаўлення