20 чэрвеня адбудзецца святкаванне 25-годдзя аднаўлення і адраджэння рэлігійнага жыцця пры рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (пабрыгідскі).
Праграма святкавання:
пачатак у 11.00 у касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) пераход у эўхарыстычнай працэсіі да касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі кароткая лекцыя пра гісторыю святыні святая Імша ў 12.00
Да ўдзелу ва ўрачыстасцях запрашаюць сёстры з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) і рэктар святыні кс. Антоні Грэмза