Skip to main content

Запрашаем у XVII пілігрымку Гродна - Тракелі

6 ліпеня а 9 гадзіне раніцы ўрачыстая св. Імша ў гродзенскім касцёле імя св. Францішка Ксаверыя распачне XVII пілігрымку Гродна - Тракелі пад дэвізам "У дарозе навяртання да Марыі".

 

Галоўнай тэмай разважанняў ў паломніцтве будуць 5 умоваў добрай споведзі.

Пілігрымка будзе праходзіць праз чатыры асноўныя пункты: Азёры - Астрына - Забалаць - Пагародна і скончыцца канцэртам гурту "AVE". 

Запісацца для ўдзелу ў пілігрымцы можна ў парафіяльных канцэлярыях.

Усіх сардэчна запрашаем!