У гэтым годзе рух сужанскай духоўнасці “Equipes Notre-Dame”, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужанства, арганізуе сямейную пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца не толькі сужанствы руху “Equipes Notre-Dame”, але і ўсе жадаючыя хрысціянскія сем’і.
Важная інфармацыя:
1. Пілігрымка аднадзённая (3 ліпеня — дзяржаўны выхадны дзень).
2. Пілігрымка будзе выходзіць з в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава).
3. Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку.
4. Маці з маленькімі дзецьмі могуць прыняць удзел у пілігрымцы ў ролі аніматараў на прыпынку ці ў дапамозе на кухні.
5. Будзе арганізавана дасканалае транспартнае суправаджэнне (заўсёды можна будзе пад’ехаць да прыпынку).
6. Будзе арганізавана дасканалае медыцынскае суправаджэнне (заўсёды можна будзе звярнуцца за медыцынскай дапамогай як у дарозе, так і на прыпынку).
7. Запісацца ў пілігрымку можна тут. Арганізатары заклікаюць не адкладваць запіс на апошні момант.
«Плюсы» такой пілігрымкі:
• Ушанаванне Маці Божай, якая з’яўляецца галоўнай заступніцай руху “Equipes Notre-Dame”.
• Магчымасць прыняць удзел у аднадзённай пілігрымцы ўсёй сям’ёй.
• Адсутнасць «выпадковых турыстаў».
• Лепшая арганізаванасць.
• Агульная духоўнасць і адпаведна тэмы канферэнцый.
• Усталяванне больш цесных адносін паміж хрысціянскімі сем’ямі.
• Сумесная малітва ў інтэнцыях кожнай сям’і.
• Урачысты ўваход у Будслаў пад гімн Маці Божай «Магніфікат».
Тэлефоны для даведак:
(8025) 926 25 86, (8029) 512 96 84
Аліна і Максім Угорыч