Усіх, хто цікавіцца габрэйска-хрысціянскім дыялогам, запрашаем прыняць удзел у першым адкрытым семінары-дыскусіі на тэму "Гісторыя ўзаемаадносін хрысціян і габрэяў Польшчы", які адбудзецца 14 мая а 18 гадзіне ў галоўнай зале харальнай сінагогі г. Гродна (вул. Вялікая Траецкая, 59А).
У семінары прымуць удзел д-р Славамір Віткоўскі, выкладчык Гісторыі Царквы і Юдаікі у Тэалагічнай Семінарыі (г. Варшава), і святар Генрых Вехэць (г. Мыславіцэ).