Ці можна фатаграфаваць, калі молішся Богу? А ці можна маліцца, калі фатаграфуеш? Як можна маліцца сваімі фатаграфіямі? Менавіта на падобныя пытанні знойдзеце свае адказы праз практычныя заняткі на працягу пяці дзён.
Гэтыя рэкалекцыі спалучаюць штодзённую малітву з працэсам фатаграфавання. Мэта такога роду рэкалекцый: убачыць, як можна знайсці Бога ва ўсіх рэчах і паглыбіць сваю малітоўную практыку. Гэтак жа ўдзельнік спазнае на асабістым вопыце, як фатаграфія можа быць дарам Божым для таго, каб маліцца і ўсведамляць блізкасць Бога ў сабе і ў навакольным свеце.
Праграма кожнага дня рэкалекцый:
малітоўнае чытанне Божага Слова (lectio divina),
індывідуальная і супольная малітва,
фатаграфаванне,
св. Імша,
сумесны прагляд фатаграфій і магчымасць індывідуальна гутарыць са святаром.
Увага!
Рэкалекцыі патрабуюць здольнасці знаходжання ў цішыні і маўчанні на працягу ўсяго часу па-за групавымі заняткамі.
Кожны ўдзельнік павінен мець з сабой цыфравы фотаапарат (можна фатаграфаваць на мабільны тэлефон).
Прымаюцца ўдзельнікі любога ўзроўню ўмення фатаграфаваць.
Гэтыя рэкалекцыі не з'яўляюцца майстар-класам па фатаграфіі або навучаннем, як палепшыць якасць сваіх фатаграфій (нават калі рэкалекцыі дапамогуць ўдзельнікам дасягнуць і такіх мэтаў).
Рэкалекцыі будуць праходзіць з 17 па 21 жніўня ў манастыры Сясцёр Місіянерак Святой Сям'і па адрасе: пр-т Савецкі 18, г. Баранавічы
Фота практыкаванні праводзіць святар езуіт.
Запіс на рэкалекцыі: с. Вікторыя +375292052067,