24 мая 2015 года (нядзеля) а 15 гадзіне ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвеціць крыж і зямлю пад будаўніцтва новага касцёла ў мікрараёне Альшанка. Участак знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Ф. Багушэвіча і В. Караткевіча побач з лесам на ўскраіне Альшанкі. Усіх сардэчна запрашаем!