Skip to main content

Запрашаем на малітоўную сустрэчу "Вінаграднік" (праграма)

Айцец Аляксандр Жарнасек МІС запрашае на чарговую сустрэчу "Вінаградніку", якая пройдзе ў Оршы 9 мая (субота):

- Напэўна мы ўжо шмат разоў чулі пра любоў, на сустрэчах  "Вінаградніку" таксама. У чарговы раз на гэтую тэму натхнілі мяне словы апостала Яна "дасканалая любоў праганяе страх". Дух Святы нібы першы раз паказаў мне добра вядомыя словы. Што такое дасканалая любоў? Якая яна? Якой жа яна павінна быць, што нават страх адыходзіць? Ці мае сімпатыі, закаханне, эмацыйныя перажыванні на малітве - гэта дасканалая любоў? Я зразумеў, што дасканалая любоў проста так не прыходзіць. Гэта велізарная праца, гэта доўгі працэс. Любоў дасканалая проста так не з'яўляецца. Трэба навучыцца любіць...

Запіс на сустрэчу з'яўляецца абавязковым і будзе трываць да 07.05.2015 (чацвер). Для людзей здалёк існуе магчымасць начлегу.

Тэлефон для запісу: +375 29 5004088 (МТС)

Праграма:

9.00 - сняданак

10.00 - ранішняя малітва

10.30 - канферэнцыя І

11.30 - канферэнцыя ІІ

12.45 - абед, вольны час

13.30 - адарацыя, споведзь, размовы

16.30 - св. Імша

17.30 - вячэра

18.30 - 21.00 - малітва благаслаўлення