23 мая 2015 года ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі у г. Дзятлава (плошча 17 верасня) пройдзе ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціян.
Праграма ўрачыстасці
10:00 - рэгістрацыя ўдзельнікаў
11:00 - святая Эўхарыстыя. Галоўны цэлебрант дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі
12:20 - урачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі Хрысціян і ўстанаўленне памятнай стэллы
13:00 - супольны абед
14:00 - канцэрт у гонар Марыі Успамогі Хрысціян з удзелам гурта "Небасхіл"
16:00 - падвядзенне вынікаў конкурсу "Верш для Дона Боска"
16:15 - заключнае слова Рэгіянальнага Настаяцеля Каталіцкай місіі "Таварыства св. Францішка Сальскага" кс. Віктара Гайдукевіча SDB з благаслаўленнем Марыі Успамогі Хрысціян
Паведаміць аб удзеле ва ўрачыстасці неабходна да 15 мая. Кантакт: кс. Здзіслаў Пікула (8029-283-34-37)