Па традыцыі першая нядзеля чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца як Дзень бацькі. У гэты дзень усіх вернікаў заахвочваюць да малітвы ў інтэнцыі бацькаў сем’яў. Адна з формаў выразу малітоўнай памяці пра бацькаў – пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Маці Божай Яснагорскай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы. Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца асабліва бацькі сем’яў, іх жонкі і дзеці.
7 чэрвеня галоўныя ўрачыстасці Дня бацькі адбудуцца ў санктуарыi Маці Божай Яснагорскай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы. У гэты дзень з Гродна ў Капцёўку вырушыць пілігрымка, у якую асабліва запрашаюцца бацькі сем’яў.
Праграма дыяцэзіяльнага Дня бацькі:
07.00 – святая Імша на распачацце пілігрымкі ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі)
08.00 – выхад пілігрымаў
12.00 – вітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя на Узгорку надзеі ў Капцёўцы
12.00-13.00 – адпачынак і гарбата
13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
13.15 – канферэнцыя
14.00 – Крыжовы шлях
15.00 – святая Імша
16.30 – ад’езд аўтобусамі ў Гродна
У пілігрымку і на ўрачыстасці ўсіх сардэчна запрашае кусташ санктуарыя ў Капцёўцы кс. Міхал Ластоўскі.
Паводле Catholic.by