10 мая ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (вул. Курчатава, 41) пройдзе сімпозіум «Любоў – наша місія – сям’я ў поўні жывая», арганізаваны Радай па справах сям'і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
Праграма
09.30 – рэгістрацыя ўдзельнікаў
10.00 – адкрыццё сімпозіума
10.20 – прэзентацыя катэхезаў на тэму “Любоў – наша місія – сям’я ў поўні жывая”
10.40 – лекцыя “Любоў – гэта скарб, схаваны ў гліняным посудзе”
12.00 – перапынак на каву
12.30 – сведчанне сужэнства Роберта і Марыі
14.00 – абед
15.00 – секцыя “Дыялог, які садзейнічае любові”, пытанні
16.00 – варштаты “Камунікацыя ў сужэнстве”
17.30 – перапынак на каву
18.00 – падсумаванне і святая Імша на заканчэнне сімпозіума
Паводле Catholic.by