Калектыў курсу Альфа з духоўным кіраўніком кс. Антоніем Грэмзам сардэчна запрашае ўсіх жадаючых на сустрэчы, якія праходзяць у кожную сераду а 19 гадзіне ў памяшканнях пад пабрыгідскім касцелам у Гродне.
Курс Альфа – гэта курс, на якім можна даведацца аб асновах хрысціянскай веры, пазнаёміцца і паразмаўляць з веруючымі людзьмі за гарбатай альбо кавай, задаць пытанні, якія цікавяць. Кожны мае магчымасць удзельнічаць у дыскусыі і даведацца аб тым, што гаворыць Біблія наконт розных пытанняў. Курс дае магчымасць абмеркаваць самыя важныя пытанні жыцця ў нефармальнай абстаноўцы.Калектыў курсу Альфа з духоўным кіраўніком кс. Антоніем запрашае ўсіх жадаючых на сустрэчы, якія праходзяць у кожную сераду а 19 гадзіне, у памяшканнях пад пабрыгідскім касцелам. Сардэчна запрашаем на курс.
У касцёле сясцёр Брыгітак у Гродне ў сераду 8 красавіка 2015 г. адбылася першая сустрэча курса Альфа. Арганізатары курса падрыхтавалі ўрачыстую вячэру для ўдзельнікаў, на якой госці пазнаёміліся і за кавай і гарбатай прыемна правялі час. Пасля лідэр Алла Кахновіч разам з духоўным кірауніком курса Альфа кс. Антоніем распавялі прысутным падрабязней аб гэтым курсе, і што чакае іх на наступных сустрэчах.
Не абышлося і без цікавых сведчанняў удзельнікаў былых курсаў. Напрыклад, Яніна эмацыйна распавядала, як гэтыя 12 сустрэч змянілі яе жыццё да лепшага. Лена - арганізатар, адзначыла, што курс Альфа дапамагае ёй развівацца ў веры, падымацца пасля падзенняў і ісці па дарозе жыцця разам з Хрыстом, нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці. Інна, якая свой першы евангелізацыйны курс прайшла ў адной з парафій Мінска, падзялілася, што менавіта там яна лепш пачала пазнаваць Езуса, Які ўваскрос і жыве, дзейнічае ў нашым жыцці, калі мы адчыняем Яму дзверы свайго сэрца. Інна, цяпер ужо арганізатар курсу ў пабрыгідскім касцёле ў Гродне, распавяла, што на Альфе сустрэла сапраўдных сяброў.
Напрыканцы сустрэчы лідэр курсу нагадала, што яшчэ да канца месяца красавіка ўсе жадаючыя могуць далучыцца да курсу Альфа.
Падрыхтавала Аліна Санько