22-25 чэрвеня адбудзецца VII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Па традыцыі парафіяда, якая ўключае элементы “святыня”, “тэатр”, “стадыён”, будзе праходзіць на тэрыторыі парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы), парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) і стадыёна ЦСК “Нёман”.
У гэтым годзе дэвізам парафіяды будуць словы "Навярні нас да Цябе, Госпадзе, і мы навернемся" (Плач 5:21).
Арганізатары парафіяды забяспечаць яе ўдзельнікам харчаванне, пражыванне, цікавыя навучальна-рэлігійныя, культурныя і спартыўныя праграмы:
Святыня: Біблійны конкурс, конкурс рэлігійнай песні "Sacro Song"
Тэатр: конкурс малюнка, конкурс па гісторыі і жыцці Касцёла, конкурс тэатральных пастаноў
Стадыён: бег 60 м, бег 100 м, бег 800 м, бег 1000 м, бег 1500 м, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол
Узрост удзельнікаў
Катэгорыя "А" - 2002-2004 г.нар. (хлопцы і дзяўчаты)
Катэгорыя "В" - 1999-2001 г. нар. (хлопцы і дзяўчаты)
Катэгорыя "С" - 1996-1998 г. нар. (хлопцы і дзяўчаты)
Да ўдзелу ў парафіядзе запрашаюцца дзеці і моладзь з усіх парафіяльных супольнасцей Беларусі. Максімальная колькасць удзельнікаў з адной парафіі - 15 чалавек + 1 апякун.
Заяўкі будуць прымацца да 1 чэрвеня.
Звяртайцеся па адрасе