Skip to main content

У Лідзе адбудзецца сімпозіум для кансэкраваных асобаў Гродзенскай дыяцэзіі (праграма)

29 красавіка ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе пройдзе сімпозіум для кансэкраваных асобаў Гродзенскай дыяцэзіі "Евангелле, прароцтва, надзея".

Гэты сімпозіум адбываецца ў межах Года кансэкраванага жыцця, мэта якога паглыбіць веру тых, хто ахвяраваў сваё жыццё на служэнне Богу і людзям, а таксама падкрэсліць значэнне кансэкраваных асобаў у жыцці Касцёла.

Праграма

10.00 – уступ (а. Вітальд Пяцельчыц)

10.15 – Вяночак да Божай Міласэрнасці (а. А. Парэцкі OFMConv)

10.30 – рэферат I: «Абудзіце свет радасцю, крыніцай якой з’яўляецца Хрыстус: Папа Францішак да кансэкраваных асобаў»

11.00 – рэферат

11.30 – рэферат II: «У еднасці ўвасабляць Хрыста ў свеце. Законнае жыццё ў служэнні новай евангелізацыi»

12.00 – дыскусія, пытанні

13.00 – абед

14.00 – рэферат III: «Меmоriа Sanctorum i Memoria Martyrum як найважнейшыя стацыі Года кансэкраванага жыцця»

14.30 – прэзентацыя «Жыццё кансэкрацыі» (сёстры шанштацкай супольнасці)

15.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя, сакрамэнт паяднання

16.00 – святая Імша (цэлебруе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч), заканчэнне

Паводле Catholic.by