10 красавіка (пятніца) ў касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) у 19.00 адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі ўсіх загінуўшых падчас авіякатастрофы пад Смаленскам. Трагедыя, якая здарылася 5 гадоў таму, забрала жыцці амаль усяго дзейснага ўраду Рэспублікі Польшча агульнай колькасцю 96 чалавек.
Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі з пробашчам пабернардынскага касцёла Антоніем Ханька, які ўзначаліць св. Імшу, будуць маліцца за вечны супакой і шчасце ахвяр катастрофы ў Доме Айца. Далучайцеся да супольнай малітвы!