Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч запрашае вернікаў на Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі

ДДМ2015Дарагая Моладзь, запрашаю Вас 1-3 мая на XXII Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі нашай дыяцэзіі. У гэтым годзе Вас будуць прымаць і вітаць жыхары г. Смаргонь. Сама сустрэча адбудзецца пры парафіі Св. Міхаіла Арханёла. Заклікаю Вас прыняць удзел у сёлетніх Дыяцэзіяльных Днях Моладзі, якія будуць прысвечаныя словам блаславенства Езуса –“Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога убачаць” (Мф 5,8). Няхай гэта будзе для Вас час сумеснай радасці ў Хрысце і адкрыцця у сабе дару чыстага сэрца.

Падрабязную інфармацыю наконт удзелу можна будзе даведацца ў сваіх Ксяндзоў Пробашчаў і Душпастараў Моладзі.

На плённую падрыхтоўку і ўдзел у сустрэчы ўсім ад усяго сэрца б л а с л а ў л я ю

Аляксандр Кашкевіч

Біскуп Гродзенскі

Вельмі прашу паважаных святароў прачытаць Запрашэнне на дыяцэзіяльную сустрэчу моладзі, там дзе ёсць маладыя людзі, падчас нядзельных аб’яў на працягу некалькі тыдняў (05.04; 12.04; 19.04) , каб моладзь як мага больш магла даведацца аб дыяцэзіяльнай сустрэчы.

Маладых людзей, зацікаўленных удзелам, трэба пазнаёміць з умовамі удзелу і дапамагчы ёй дабрацца на дыяцэзіяльную сустрэчу. Умовы удзелу далучаюцца.

Асабліва прашу дапамагчы дабрацца моладзі з тых парафіі, якая не мела магчымасці ўдзелу ў сустрэчах моладзі ў папярэднія гады.